Лукашэнка: Расея хоча нахіліць, прыціснуць і ўдушыць

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Эўраньюз» выступіў з адкрытай антырасейскай рыторыкай, абвінаваціў Крэмль у разьвязваньні газавай вайны і прызнаў, што Маскве «не падабаецца» асабіста беларускі кіраўнік.

Інтэрвію было запісана 24 чэрвеня, у самы разгар «газавай вайны», відаць таму выступ А. Лукашэнкі быў надта эмацыйны і нават гнеўны. А. Лукашэнка прадэманстраваў журналісту тэлеканалу беларускі плацёж за газ і сказаў, што чакае цяпер аплаты ад Расеі, якая вінаватая за транзыт значна больш.

Аляксандар Лукашэнка ўсю віну за эскаляцыю газавай вайны і недаадтрыманьне празь яе Эўропай часткі паліва цалкам усклаў на Расею:

«Гэтая яны закруцілі вэнтыль на 60 працэнтаў. Пры чым тут мы?»

Гаворачы аб палітычных прычынах канфлікту, А. Лукашэнка заявіў, што праблема ня толькі ў нэгатыўнай рэакцыі Масквы на непрызнаньне Менскам Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, недалучэньне Беларусі да Мытнага саюза і прытулак Бакіеву ў Беларусі:

«Пытаньне глыбей. У іх вока гарыць на дзяржаўную ўласнасьць у Беларусі, якая сёньня не прыватызаваная і якую хочуць прыхапіць
Ім не падабаецца тут Лукашэнка.
задарма. Па-другое, ім не падабаецца тут Лукашэнка, паколькі ён незалежнасьць надта імпэтна адстойвае. Ёсьць асабістыя матывы, пра якія вы добра ведаеце. Ну і шмат іншых момантаў. Не падабаецца ім нашая палітыка, трэба падпарадкаваць, і ў прынцыпе яны такім чынам хочуць утрымаць Беларусь у сфэры свайго ўплыву. Імпэрскае мысьленьне ў тым і палягае, што трэба ўзяць, скруціць, нахіліць, прыціснуць і ўдушыць».

Газавая спрэчка была толькі нагодай для ціску на Беларусь перад прэзыдэнцкімі выбарамі, прызнаў Лукашэнка:

«Яны пачынаюць прагаворваць тэзыс аб прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Усё абсалютна ясна. І нашая апазыцыя, і яны лічаць, што Лукашэнка дзеля захаваньня ўлады перад выбарамі здасьць усё, каб Крэмль яго падтрымаў... Мне непатрэбная ніякая падтрымка. Мне ня трэба ніякія прызнаньні, акрамя беларускага народу».

Размовы Мядзьведзева і Мілера, якія гаварылі перад тэлекамэрамі на тэму газавых даўгоў Беларусі, Лукашэнка назваў «адрэжысаваным сюжэтам зь фільму».

На думку А. Лукашэнкі, ў выніку газавай вайны Эўропа перакананалася, што трэба больш інтэнсіўна шукаць альтэрнатыўныя шляхі паставак вуглявадародаў, што «на Расею спадзявацца абсалютна нельга».

Але разам з тым, Лукашэнка заявіў, што Беларусь не гатовая разьвярнуцца на 180 градусаў і пайсьці ў бок эўрапейскай інтэграцыі,
Я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае.
паколькі палітыка «ня церпіць рэзкіх разваротаў», ды і Беларусь у Эўропе не чакаюць:

«Але я не хачу сказаць, што ў нас ня любяць Эўропу, не разумеюць, ня хочуць жыць, як у Эўропе. Гэта прысутнічае. Але нашыя людзі хочуць жыць у сваёй краіне. Мы нікуды ня будзем разварочвацца. Мы застанёмся на сваім лапіку зямлі. Мы будзем жыць тут, не ствараючы нікому ніякіх праблем».