Затрыманыя Алена Макарэвіч і Зьміцер Ясевіч

У Менску актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» раздавалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі, налепкі і ўлёткі ў рамках кампаніі «Горад наш!»

Акцыя «Горад наш!» стартавала 14 траўня на знак пратэсту супраць зьмены дзяржаўнай сымболікі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.

Акцыя праходзіць у розных рэгіёнах краіны.

За гэты час міліцыянты агулам затрымалі каля 10 чалавек.

На Алену Макарэвіч склалі адміністрацыйны пратакол пра парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня й утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14, ч. 2). Пратакол будзе раглядаць адміністрацыйная камісія Савецкага райвыканкаму.