Гатэль "Магілёў" адмовіў арганізатарам 4-га "Сацыяльнага форуму" ў памяшканьні. Дырэктар Леанід Кац патлумачыў, што ў залі гатэлю праходзіць іншае мерапрыемства. Ён не ўдакладніў, якое менавіта.
Дырэктар Дабрачыннага фонду "Шчырасьць" Ігар Каваленка паведаміў "Свабодзе", што папярэдняя дамоўленасьць на арэнду была.
Раніцай арганізатарам "Сацыяльнага форуму" адмовілі ў арэндзе памяшканьня ў гатэльным комплексе "Крыніца", што пад Магілёвам.
Цяпер форум зьбіраюцца правесьці ў грамадзкім цэнтры "Кола".
Раніцай арганізатарам "Сацыяльнага форуму" адмовілі ў арэндзе памяшканьня ў гатэльным комплексе "Крыніца", што пад Магілёвам.
Цяпер форум зьбіраюцца правесьці ў грамадзкім цэнтры "Кола".