"Эра таннага газу скончылася"

Юры Бойка

“Эра таннага газу, як і таннай нафты скончылася. Кошты на газ для прамысловасьці павінны быць прымальнымі зь гледзішча канкурэнтаздольнасьці канчатковай прадукцыі”, - заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка, камэнтуючы беларуска-расейскі газавы канфлікт.
Ён заявіў, што энэргетычная стратэгія Ўкраіны будзе перагледжана адпаведна з палажэньнямі Праграмы эканамічных рэформаў Віктара Януковіча

Міністар дадаў, што цяпер “праводзіцца маштабны аўдыт дзейнасьці ўсіх папярэдніх урадаў у энэргетычнай галіне. Што тычыцца энэргетычнай стратэгіі, то значная яе частка будзе перагледжаная”, паведамляе УНИАН.