Сябры Партыі БНФ далучаюцца да каманды Саньнікава

Андрэй Саньнікаў

Чакаецца, што пра сваё далучэньне да каманды меркаванага кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Андрэя Саньнікава заявіць сёньня шэраг сяброў Партыі БНФ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у каманду Саньнікава ўвойдуць Юры Хадыка, Аляксей Марачкін, Валянцін Голубеў, а таксама каля дзясятка кіраўнікоў рэгіянальных структур БНФ.

Прэсавая канфэрэнцыя на тэму прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі праходзіць у офісе Партыі БНФ.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры “Свабоды”.