BP удалося распачаць адпампоўваньне нафты на паверхню

Упершыню з моманту аварыі на нафтавай плятформе кампаніі British Petroleum, інжынерам удалося распачаць адпампоўваньне нафты, што выцякае са сьвідравіны – ў спэцыяльныя танкеры. У выніку ў мора патрапляе на тысячу барэляў нафты ў дзень менш.

Экспэрты, аднак зазначаюць, што гэтая колькасьць нязначная ў параўнаньні з той, што працягвае выцякаць.

Паводле кіраўніка апэрацыі па ліквідацыі наступстваў аварыі адмірала Тэда Алэна, штодзень у ваду трапляе 10-12 тысяч барэляў нафты (прыкладна паўтары тысячы тон).