Гумінскі, магчыма, стане намесьнікам старшыні Палаты прадстаўнікоў

Сёньня ў пляне працы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу – разгляд кадравага пытаньня.

Як вядома, намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валеры Іваноў нядаўна быў прызначаны намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкама. Хто зойме яго месца?

У кулюарах Палаты дэпутаты называюць прозьвішча Віктара Гумінскага, які цяпер на пасадзе старшыні Камісіі па нацыянальнай бясьпецы.