Палітпрызыўнік Яўген Якавенка пакараны 1 годам "хіміі"

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Тацьцяна Швец абвясьціла прысуд у крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Яўгена Якавенкі за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу. Актывіст пакараны 1 годам абмежаваньня волі — так званай "хіміі".

Сам Яўген лічыць пакараньне несправядлівым, паколькі фармулёўка "быў пастаўлены ў вядомасьць" пра мерапрыемствы прызыву ў агучанай пастанове нічым не аргумэнтавана. Прызыўнік патрабаваў выпісваць позвы на беларускай мове, а ваенкамат гэтага не рабіў.

Адвакат палітпрызыўніка Яўген Грабоўскі таксама заявіў, што асабіста яму незразумела, якім чынам судзьдзя прызнала вуснае паведамленьне пра мерапрыемствы прызыву законным.