Задайце пытаньне Яраславу Раманчуку

Яраслаў Раманчук

Сёньня пасьля 22.30 госьцем “Начной Свабоды” будзе намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, эканаміст Яраслаў Раманчук.
Яраслаў Раманчук сёньня быў вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У менскім гатэлі "Эўропа" прайшла прэзэнтацыя ягонай праграмы і каманды. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты заявіў, што ідзе на выбары ў зьвязцы з Анатолем Лябедзькам, які ў выпадку перамогі зойме пасаду прэм'ер-міністра.

Свае пытаньні Яраславу Раманчуку вы можаце задаць у камэнтарах да гэтага артыкулу.