Лябедзька і Раманчук ідуць на выбары ў зьвязцы

Падчас прадстаўленьня праграмы адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука ён паведаміў, што пойдзе на выбары ў адной зьвязцы са старшынём АГП Анатолем Лябедзька. У выпадку перамогі спадара Раманчука Лябедзькеа зойме пасаду прэм'ер-міністра.
Тандэм таксама агучыў склад каманды, у якую ўваходзяць такія вядомыя ў краіне людзі, як Станіслаў Багданкевіч, Леанід Заіка, Аляксандр Сасноў, Мікалай Чыгір, Зінаіда Бандарэнка, Васіль Старавойтаў ды іншыя.