Ужо сёньня, 28 траўня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




І ДОДЖ, І СОНЦА...


....тэмпэратура ад 17 да 22 градусаў цяпла.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (Менск, вул. М. Багдановіча, 7а) пройдзе прымеркаванае да дня народзінаў "ПрайдзіСьвета" урачыстае абвяшчэньне і ўзнагароджаньне ляўрэатаў першай перакладчыцкай прэміі, заснаванай сёлета часопісам перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет” і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Вядучыя праграмы – Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева.

Урачыстае адкрыцьцё Інстытуту імя Гётэ ў Менску ў новым памяшканьні (Менск, вул. Веры Харужай, 25/3).

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Рызе пройдзе парлямэнцкая асамблея НАТО

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1836 – нарадзіўся Ян Карловіч, беларускі лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца (памёр у 1903)

1917 -- у Менску выйшаў першы нумар газэты "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

1918 – утварэньне незалежнай Азэрбайджанскай дэмакратычнай рэспублікі.

1918 – абвешчана незалежнасьць Армэніі

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень памежніка

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


“... граматыка Б. Тарашкевіча зрабіла эпоху ў разьвіцьці нашае літаратурнае мовы. Гэта пераломны этап у гісторыі нашае культуры, які ў кожнай культурнай краіне азначаецца, як выдатнейшая дата”.

Язэп Лёсік, “Дзесяцігодзьдзе беларускае граматыкі (1918—1928 г.)