Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. 24 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Пахаладае...


тэмпэратура +13–20 С, вецер паўночны. Часам дажджы, месцамі з навальніцамі.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Менск. Беларускі міжнародны фэстываль лялек.

Менск. Канцэрт фартэпіяннай музыкі ў малой залі Белджяржфілярмоніі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Сопат. У Польшчы пройдзе нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу і краінаў-удзельніцаў праграмы "Усходняе партнэрства".

Прага. У чэскай сталіцы пачнецца канфэрэнцыя АБСЭ ў пытаньнях эканомікі і навакольнага асяродзьдзя.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1917 год – пачатак выданьня ў Менску газэты "Грамада".

1940 год – Ігар Сікорскі правёў першы пасьпяховы палёт на гелікоптэры.

1961 год – Кіпр далучыўся да Рады Эўропы.

1991 год – Эрытрэя атрымала незалежнасьць ад Этыёпіі.

Нарадзіліся:

1904 год – беларускі паэт Адам Русак, аўтар словаў да вядомых песьняў "Бывайце здаровы", "Лесная песня", "Мой край", "Толькi з табою" ды іншых.

1920 год – беларускі архітэктар Яўген Заслаўскі, у 1962-1972 гадах – намесьнік галоўнага архітэктара Менску.

1940 год – Іосіф Бродзкі, расейскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень славянскай пісьмовасьці і культуры.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”. Камуністы мяняюць назву, але не сьцяг


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Сьнег ідзе, пакідаючы ў меншасьці сьвет.
Пінкертонам да ранку раздольле,
і сябе выкрываеш, бо знойдзены сьлед –
непадробны і твой, як ніколі.
Цішыня, але сьветла над кожным жытлом,
і ты бачыш сваімі вачамі
кожны зорны аскепачак, поўны сьвятлом,
нібы лодачка – уцекачамі.
Не асьлепні, глядзі! Ты і сам уцякач,
сучын сын, парушальнік закону,
прайдзісьвет. За душой – ні халеры, прабач.
Пара з рота, бы профіль дракона.
Памаліся, як Той, з Назарэту, пра шлях
валацугаў далёкіх і блізкіх,
аб калядных дарах, самазваных царах
і пра ўсіх немаўлят у калысках.

Іосіф Бродзкі, 1980 (пераклад Андрэя Хадановіча)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG