British Petroleum спыніў уцечку ў Мэксіканскім заліве

Кампаніі British Petroleum ўдалося спыніць уцечку нафты і газу з пашкоджанай сьвідравіны на дне Мэксіканскага заліву. Пра гэта заявіў начальнік амэрыканскай Службы берагавой аховы Тэд Ален, падкрэсьліўшы, што з дапамогай спэцыяльнага раствору, які зьмяшчае цэмэнт, удалося заблякаваць выходную адтуліну сьвідравіны, аднак радавацца посьпеху яшчэ рана.

Чакаецца, што сёньня прэзыдэнт Барак Абама абвесьціць аб падаўжэньні мараторыя на глыбакаводныя бурэньне ў ЗША яшчэ на шэсьць месяцаў. Забарона будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль спэцыяльная камісія не ўсталюе ўсіх акалічнасьцяў маштабнай уцечкі з аварыйнай сьвідравіны.