Шматдзетным сем'ям у Беларусі пагражае беднасьць

У 2009 годзе амаль 35% беларускіх сем'яў з трыма дзецьмі адносіліся да малазабясьпечаных (з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму).

Аб гэтым паведаміла кансультант галоўнага ўпраўленьня палітыкі занятасьці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Сьвятлана Белаш 26 мая на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску. Паводле яе, летась да малазабясьпечаных адносіліся 9% сем'яў з двума дзецьмі і 4,6% сем'яў з адным дзіцём. Узровень малазабясьпечанасці ў сярэднім па Беларусі склаў 3,7%.