Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандар Шпілеўскі заявіў, што пасьля 1 ліпеня, калі павінен пачаць дзейнічаць мытны кодэкс Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану, Беларусь захавае цяперашняе мыта на аўтамабілі для фізычных асобаў.
"Я думаю, так. Калі аб іншым не дамовімся", — заявіў Шпілеўскі.
"У нас падобныя пазыцыі з Казахстанам, у той час як Расейская Фэдэрацыя катэгарычна настроена ўвесьці такое ж мыта для фізасобаў, якое ўведзена ў дачыненьні да юрыдычных асобаў", — цытуе Інтэрфакс кіраўніка Мытнага камітэту.
На пытаньне, ці ўдасца вырашыць гэтую праблему да 1 ліпеня, Шпілеўскі заявіў: "Не, гэтая праблема ня вырашыцца".