У Горадні забаранілі адстойваць правы дзяцей

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў актывістам Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці правесьці пікет у абарону правоў дзіцяці 1 чэрвеня.
Актывістка гарадзенскай суполкі прафсаюза Сьвятлана Драгалава паведаміла, што заяўнікі прасілі дазволіць правесьці пікеты ў парку Жылібэра. Мэта пікетаў – дамагчыся, каб дзецям аднавілі ільготы на праезд у грамадзкім транспарце.

Драгалавай лічыць, што ўладам недаспадобы пікеты ў абарону правоў дзіцяці, таму яны і забаранілі акцыю, якая магла б прыцягнуць увагу гараджанаў.