Лукашэнка ўрэгуляваў банк дадзеных “невыязных”

21 траўня кіраўнік краіны падпісаў Указ № 271 «Аб некаторых пытаньнях вядзеньня банку дадзеных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана».

Указ будзе дзейнічаць да ўступленьня ў сілу адпаведнага закону, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

Дакумэнт накіраваны на карэктыроўку шэрагу актаў прэзыдэнта з прыняцьцем Закону ад 20 верасьня 2009 году «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусі і ўезду ў РБ грамадзянаў РБ». Унесеныя зьмены ў 4 указы прэзыдэнта.