95-гадовага кардынала Казіміра Сьвёнтака пасьпяхова праапэравалі

Казімір Сьвёнтак

Сёньня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры траўматалёгіі і артапэдыі лекары зрабілі апэрацыю арцыбіскупу Мітрапаліту Менска-Магілёўскага на пэнсіі, Апостальскаму Адмiнiстратару Пінскай дыяцэзіі кардынал Казіміру Свёнтаку.
Пра гэта Інтэрфаксу распавёў ксёндз Аляксандар Амльчэня.

Старэйшы ў Беларусі каталіцкі сьвятар зламаў шыйку сьцягна, зачапіўшыся ў сябе ў хаце за канапу. Улічваючы ўзрост пацыента, і складанасьць пералому, медыкі вырашылі не ставіць кардыналу пратэз, а зрабіць менш траўматычную апэрацыю — усталяваць мэталаканструкцыю. Апэрацыя прайшла пасьпяхова, пад агульным наркозам. Кардынал у сьвядомасьці, пакуль знаходзіцца ў рэанімацыі.