Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Сонечна...
тэмпэратура днём... +21–23 С, увечары... +15–18 С, вецер паўночна-ўсходні.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Санкт-Пецярбург. Саміт кіраўнікоў ўрадаў краін СНД. Ад Беларусі ўдзельнічае Сяргей Сідорскі.
Віцебск. Пасяджэньне Міжбанкаўскай валютнай рады Нацыянальнага банку Беларусі і Цэнтральнага банку Расеі.
Горадня. Пасяджэньне беларуска-літоўскай камісіі па гандлёвым супрацоўніцтве
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
Бэрлін. Міжнародная канфэрэнцыя “Энэргетычны дыялёг: Расея-Эўразьвяз, газавы аспэкт”.
Пачатак візыту дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан па краінах Азіі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1859 год – у Лёндане быў усталяваны гадзіньнік Біг-Бэн.
1944 год – Ісляндыя на рэфэрэндуме прагаласавала за незалежнасьць ад Даніі.
1945 год – Сірыя і Лібан абвясьцілі пра сваю незалежнасьць ад Францыі.
1956 год – на атоле Бікіні ЗША правялі першае выпрабаваньне вадароднай бомбы.
1982 год – Фальклэндская вайна. Велікабрытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фальклэндскіх выспах.
2006 год – Чарнагорыя на рэфэрэндуме прагаласавала за незалежнасьць ад Сэрбіі.
Нарадзіліся:
428 год да нашай эры – Платон, вялікі грэцкі філёзаф.
1921 год – Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Усясьветны дзень культурнай разнастайнасьці ў імя дыялёгу і разьвіцьця.
Усясьветны дзень памяці ахвяраў СНІДу.
Нямеччына: Дзень бацькі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”. Міністэрства фінансаў ЗША падоўжыла да 30 лістапада 2009 году рашэньне аб зьмякчэньні санкцыяў да двух беларускіх прадпрыемстваў — "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно", якія ўваходзяць у склад "Белнафтахіму".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:
Чалавечаму грамадзтву неабходная інтэлектуальная свабода – свабода атрыманьня і распаўсюджваньня інфармацыі, свабода свабоднага і бясстрашнага абмеркаваньня, свабода ад ціску аўтарытэту і забабонаў. Такая трайная свабода думкі – адзіная гарантыя ад заражэньня народу масавымі мітамі, якія ў руках крывадушных дэмагогаў лёгка ператвараюцца ў крывавую дыктатуру.
А. Сахараў, Развагі аб прагрэсе, мірным суіснаваньні і інтэлектуальнай свабодзе. Чэрвень, 1968 год.