Да перасьледу актывістаў “Гавары праўду” падключыліся падаткавікі?

Алег Мяцеліца

Падатковая інспэкцыя Бялыніцкага раёну запатрабавала ў валянтэра грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду” Алега Мяцеліцы прадставіць зьвесткі пра даходы і маёмасьць за пэрыяд 2004-2010 гады.
Гэтыя дадзеныя ён абавязаны падаць да 21 траўня.

“Мне сказалі, што ім прыйшоў загад з вобласьці. Я сёньня напісаў тлумачэньне, што не магу дакладна прыгадаць усё, што набываў за гэты час. Яны папрасілі падаць зьвесткі хаця б прыкладныя”, - сказаў Алег Мяцеліца.

17 траўня ў кватэры актывіста супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус, а ўчора абшукалі ягоную машыну. Як кажа Алег Мяцеліца, ніякага кампрамату яны не знайшлі, цяпер вырашылі падключыць падаткавікоў.