Слонім: затрыманы актывіст БНФ

Віктар Марчык больш гадзіну таму затэлефанаваў кіраўніку раённай арганізацыі БНФ Івану Шэгу і толькі пасьпеў сказаць, што яго затрымлівае міліцыя. На гэтым сувязь зь ім перарвалася.
Даведацца, ці затрыманы Віктар Марчык у міліцыю хадзілі ягоныя сябры па партыі. Са слоў Івана Бедкі, дзяжурны міліцыянт адказаў, што такога ў пастарунку няма.

Потым Іван Бедка пайшоў у КДБ, але і там, спраўдзіўшы ягоны пашпарт, адказалі, што такога чалавека ў іх няма.

Тэлефон Віктара Марчыка не адказвае. У мінулай выбарчай кампаніі Віктар Марчык балятаваўся ў якасьці кандыдата ў раённы Савет, але як і ўсе іншыя актывісты партыі БНФ абраны ня быў.