Дамову аб будаўніцтве АЭС спадзяюцца падпісаць на пачатку лета

Чакаецца, што міжурадавае пагадненьне з Расеяй і пакет іншых дакумэнтаў на будаўніцтва беларускай АЭС падпішуць да канца першай паловы бягучага году.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Мінэнэрга.

Таксама ў найбліжэйшых плянах двух бакоў – падпісаньне кантрактнага пагадненьня і дамовы аб выдзяленьні расейскага крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС.

Аднак, паводле Мінэнэрга, у Беларусі яшчэ не прынята дзяржаўнае рашэньне аб выбары пляцоўкі для будаўніцтва станцыі. На дадзены момант прыярытэтнай вызначаная Астравецкая пляцоўка ў Гарадзенскай вобласьці.

Раней паведамлялася, што 20 траўня Беларусь і Расея разьлічваюць ўзгадніць кошт будаўніцтва АЭС і пачаць дэталёвую апрацоўку кантрактнага пагадненьня і крэдытнай дамовы.