Залева у цэнтры Менску

У цэнтры Менску а 16-й гадізне прайшоў моцны лівень. Зноў, як і мінулым годам улетку, на некаторых вуліцах гораду плыні вады паралізавалі дарожны рух.
Гэтае відэа наш карэспандэнт зьняў на скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і бульвару Талбухіна. І праз 10 хвілін пасьля залевы там была лужына глыбінёй 20 сантымэтраў. Яшчэ некалькі хвілін такога дажджу – і вада хлынула б у мэтро...

Your browser doesn’t support HTML5

Моцная залева ў Менску