Даляр устанавіў 14-месячны рэкорд па адносінах да эўра

Амэрыканскі даляр устанавіў 14-месячны рэкорд у адносінах да эўра. Да канца працоўнага дня на біржы ў Нью-Ёрку эўра каштаваў 1 даляр 25,2 цэнта. Гэта самы нізкі ўзровень з сакавіка 2009 году. Яшчэ ў панядзелак, калі стала вядома пра намер Эўразьвязу падтрымаць фінансавае становішча Зьвязу, за адзін эўра давалі 1,3048 даляра.