Для Каваленкі выклікалі хуткую дапамогу ў суд

У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе сёньня да 21-й гадзіны мусіў скончыцца працэс па крымінальнай справе грамадзкага актывіста Сяргея Каваленкі, падсуднаму стала кепска і ён быў вымушаны адмовіцца ад свайго апошняга слова.

У суд для Каваленкі выклікалі хуткую дапамогу. Радыё Свабода працягвае адсочваць судовы працэс.