Прадстаўнік ЭЗ заявіў пра неабходнасьць нармальных стасункаў зь Менскам

Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра

Як адзначыў у размове з журналістамі кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне і Беларусі Жазэ Мануэль Пінту Тэйшэйра, нармалізацыя стасункаў паміж ЭЗ і Менскам неабходная для таго, каб выканаць пастаўленыя задачы па большай інтэграванасьці эканомік і разьвіцьцю гандлю.

Пінту Тэйшэйра адзначыў, што ад пачатку 2008 назіраецца паляпшэньне стасункаў паміж абодвума бакамі. «Справа ў тым, што ў ЭЗ паважаюцца пэўныя каштоўнасьці, і мы хочам, каб гэтыя каштоўнасьці падзялялі і краіны, якія ўваходзяць ў ЭЗ, і краіны, якія пакуль не ўваходзяць у Зьвяз», адзначыў дыплямат.

Прадстаўнік ЭЗ перакананы, што трэба рухацца ў кірунку поўнай нармалізацыі дачыненьняў, аднак,паводле ягоных словаў, трэба паглядзець, як будуць разьвівацца падзеі далей, падае БелТА.