Папа рымскі памаліўся ў Фатыме

Сотні тысяч вернікаў прысутнічалі сёньня на імшы, якую правёў у партугальскім горадзе Фатыма папа Бэнэдыкт XVI. Пантыфік адзначыў, што прыбыў на гэтае сьвятое для каталікоў месца, каб “памаліцца за род чалавечы, які перажывае шмат якія хваробы і пакуты”. Фатыма стала месцам паломніцтва пасьля таго, як у 1917 годзе, паводле паданьня, траім дзецям там зьявілася Дзева Марыя. Фатыму тройчы наведваў папярэднік цяперашняга пантыфіка – Ян Павал II.