Лідэры краінаў АДКБ: падзеі ў Кіргізстане – унутраная справа гэтай краіны

Лідэры краінаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) выказаліся пад час саміту ў Маскве за прававое ўрэгуляваньне сытуацыі ў Кіргізстане, дзе ўлада перайшла да апазыцыі. Яны адзначылі, што разглядаюць падзеі ў Кіргізстане як унутраную справу гэтай краіны.