Затрыманьні пасьля суду

21.00 Усіх затрыманых адпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў. Суд прызначаны на 12 траўня ў судзе Ленінскага раёну.
Кацярыне Садоўскай у РУУС стала блага й яе адвезьлі ў бальніцу.

19:07 На затрыманых пасьля суду Аляксандра Казуліна, Алеся Макаева, Міколу Дземідзенку і Ўладзя Яроменка, якія знаходзяцца ў Ленінскім РУУС, складаюцца пратаколы з абвінавачваньнем у дробным хуліганстве. Займаецца справай старшы сьледчы Лапановіч.

Па 17-й гадзіне, пасьля суду, ля Мастацкага музэю затрымалі і зьбілі Аляксандра Казуліна, Аляксандра Макаева, Міколу Дземідзенку і Ўладзя Яроменка.

Да гэтага ля будынку Вярхоўнага Суду, дзе ішло абвяшчэньне прысуду ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу ды іншым, была затрыманая праваабаронца Кацярына Садоўская, якая раздавала ўлёткі і інфармацыйныя матэрыялы.

Зьбітыя і затрыманыя каля Мастацкага музэю пасьля працэсу па справе Аўтуховіча Аляксандар Казулін, Алесь Макаеў, Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменак знаходзяцца ў Ленінскім РУУС. Абвінавачваньні ім пакуль ня выстаўленыя. Таксама ў Ленінскім РУУС знаходзіцца праваабаронца Кацярына Садоўская. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода праваабаронца Раіса Міхайлоўская.

Затрыманьне Міколы Дземідзенкі
Аперацыяй затрыманьня кіруе начальнік Леніскага РУУС
Затрыманьне Казуліна
Затрыманье Алеся Макаева