96 дубоў у памяць пра ахвяраў катастрофы пад Смаленскам

У Вільні закладзены парк Адзінства Народаў. У ім пасадзілі 96 дубоў у памяць пра прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і іншых ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.

Парк закладзены пры школе імя Аляксандра Пушкіна на ініцыятыву школы і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі.

У цырымоніі сярод іншых удзельнічалі амбасадары Расеі і Беларусі ў Вільні Ўладзімір Чхіквадзэ і Ўладзімер Дражын. Польскую амбасаду прадстаўляў дарадца Пётр Дробняк.

Пра гэта піша польская "Gazeta Wyborcza".