Сёньня абылося рэзкае падзеньне сусьветных фондавых рынкаў на тле занепакоенасьці далейшым распаўсюджваньнем крэдытнага крызісу ў Эўропе.
У Лёндане і Франкфурце на біржах акцыі ўпалі 2,6%, а ў Парыжы галоўны індэкс страціў 3,6%. Акцыі ў Атэнах упалі сёньня на 6,7%, а ў пачатку гандлёвай сэсіі ў Нью-Ёрку індэкс Доў-Джонс упаў на 2%.
Эўрапейская валюта эўра таксама ўпала да самага нізкага за год курсу адносна даляра – 1 даляр і 30 цэнтаў за эўра.
Спад адбыўся, нягледзячы на дамоўленасьць, дасягнутую ў выходныя аб выдачы Грэцыі крэдыту памерам 110 мільярдаў эўра ў працягу трох гадоў.