Амбасада Кіргізстану: “Дакумэнтаў на экстрадыцыю Бакіева няма”

Супрацоўніку амбасады Кіргізстану ў Беларусі я задаў пытаньне: ці атрымала амбасада зь Бішкеку дакумэнты пра экстрадыцыю экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, якога часовы ўрад краіны сёньня пазбавіў недатыкальнасьці?

«Цяпер у амбасадзе нікога няма: амбасадар зьехала ў камандзіроўку ў Бішкек, супрацоўнікі разышліся. Заўтра ў нас сьвята — Дзень Канстытуцыі Кіргізстану, таму таксама нікога ня будзе. Мне пра тое, каб атрымалі нешта адносна Бакіева, невядома», — паведаміў супрацоўнік амбасады Кіргізстану, які прасіў не называць ягонага імя.