Затрымалі Крысьціну Шацікаву

Крысьціна Шацікава

У Магілёве затрыманая грамадзкая актывістка Крысьціна Шацікава. Цяпер яе вязуць у Кастрычніцкі аддзел міліцыі Магілёва. Затрыманьне адбылося каля пад’езду дома актывісткі.
«У мяне з сабой два пакункі з газэтамі „Наш дом“. Мяне вязуць у аддзел, каб іх пералічыць. Спачатку мяне вінавацілі ў тым, што я нібыта абрабавала кватэру і ў пакунках скрадзеныя рэчы. Пасьля ўскрыцьця пакункаў у прысутнасьці панятых скрадзенага не знайшлі, але загадалі сесьці ў міліцэйскую машыну і цяпер вось вязуць у міліцыю», паведаміла «Свабодзе» праз тэлефон Крысьціна Шацікава.