Адбыліся перамовы лідэраў Ізраілю і Ягіпту

Сёньня ў ягіпецкім Шарм-эш-Шэйху адбыліся перамовы паміж прэм’ер-міністрам Ізраіля Беньямінам Нетаньягу і прэзыдэнтам Ягіпту Хасні Мубаракам. Абмяркоўвалася магчымасьць аднаўленьня ізраільска-палестынскага дыялёгу. ЗША і арабскія краіны выказваюцца за непрамыя перамовы паміж бакамі.

Адной з галоўных прычынаў, якія перашкаджаюць перамовам, застаецца будаўніцтва новых дамоў у яўрэйскіх кварталах Усходняга Ярусаліму.