Курс эўра ізноў упаў

Курс эўра раніцай ізноў зьнізіўся, у выніку засьцярогаў адносна фінансавага становішча Грэцыі, дзе прынятая праграма істотнага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў.

Учора краіны зоны эўра і МВФ прынялі пакет дапамогі Грэцыі, якая складзе 110 мільярдаў эўра на працягу трох гадоў. Дзяржаўныя расходы Грэцыі будуць скарочаныя за той жа тэрмін на 30 мільярдаў эўра.