"Малады фронт" хоча пачуць пазыцыю Мін'юсту

Рэгістрацыйны зьезд заплянаваны на 29 траўня. На сход будуць запрошаныя замежныя госьці, прадстаўнікі дыпляматычных місіяў, праваабарончых арганізацыяў.

У арганізатараў ёсьць намер запрасіць прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі. Маладафронтаўцы жадаюць, каб чыноўнікі патлумачылі, чаму не рэгіструюць "Малады фронт".

Падчас апошняй спробы зарэгістравацца маладафронтаўцы атрымалі адмову. Мін'юст азначыў: прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці сябраў Фронту ня сьведчаць аб намеры заснавальнікаў арганізацыі ажыцьцяўляць дзейнасьць у межах заканадаўства Рэспублікі Беларусь, не парушаючы грамадзкі парадак, правы і законныя інтарэсы другіх грамадзянаў.