Беларусь мае станоўчае сальда зьнешняй міграцыі

Толькі Беларусь на постсавецкай прасторы мае станоўчае сальда зьнешняй міграцыі з краінамі СНД і Балтыі. Аб гэтым заявіла чыноўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Тацяна Шаметавец.
Як падае БЕЛТА, аб гэтым намесьніца начальніка галоўнай ўправы палітыкі занятасьці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заявіла на паседжаньні калегіі ведамства, дзе разглядалася пытаньне аб выкананьні ў 2009 годзе Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бясьпекі.

Паводле Шаметавец, важную ролю ў паляпшэньні дэмаграфічнай сытуацыі, скарачэньні дэпапуляцыі адыгрывае міграцыя насельніцтва. Пытаньні ўнутранай працоўнай міграцыі вырашаюцца ў рамках рэалізацыі праграмы занятасьці.

У 2009 годзе міграцыйны прырост склаў 12 тыс. 249 чалавек і кампэнсаваў натуральнае зьмяншэньне насельніцтва больш чым на 47,4% .