Самалёт Качынскага вылецеў на гадзіну пазьней, чым было заплянавана

Самалёт Качынскага вылецеў на гадзіну пазьней, чым было заплянавана

Як паведамляе Gazeta Wyborcza, самалёт прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага вылецеў з Варшавы са спазьненьнем на гадзіну ад заплянаванага.

Першапачаткова меркавалася, што Ту-154 ўздымецца ў паветра ў 06.30 па мясцовым часе, але насамрэч ўзьляцеў на гадзіну пазьней. Паведамляецца, што адна “запасная” гадзіна была патрэбная для магчымасьці зрабіць некалькі аблётаў пасадачнай паласы альбо сесьці ў Менску ці ў Віцебску – у выпадку неспрыяльных умоваў надвор’я.

Часовы выканаўца абавязкаў камандуючага вайскова-паветранымі сіламі Польшчы Кшыштаф Заленскі паведаміў Gazeta Wyborcza, што у пяць гадзінаў раніцы ў Смаленск вылецеў самалёт Як-40 з журналістамі, які прызямліўся без эксцэсаў. Прэзыдэнцкі Ту-154 мог сесьці незадоўга пасьля яго, каля надвор’е яшчэ не было такім дрэнным, як у момант рэальнай пасадкі, якая скончылася катастрофай.

У выніку катастрофы самалёта Ту-154 10 красавіка загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі, ягоная жонка, шэраг кіраўнікоў і дэпутатаў Сэйму, высокапастаўленыя вайсковыя і дзяржаўныя службоўцы, грамадзкія дзеячы, усяго 96 чалавек.