АГП бачыць прэзыдэнтам Лябедзьку

Анатоль Лябедзька

Пра гэта сьведчаць вынікі анкетаваньня дэлегатаў апошняга партыйнага зьезду. Сярод шэрагу пытаньняў, на якія яны адказалі, была і прапанова назваць імя кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычных сілаў. Прычым кожны дэлегат мог напісаць у адказе імя любога палітыка.
Пасьля апрацоўкі анкетаў стала бачнаю яўная перамога старшыні АГП Анатоля Лябедзькі. Яго падтрымалі больш дэлегатаў, чым усіх астатніх 15 палітыкаў разам узятых. У першую тройку таксама ўвайшлі Яраслаў Раманчук і Аляксандар Казулін.