У Купалаўскім “Ня мой” паводле Алеся Адамовіча

29 красавіка ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэм'ера – спэктакль "Ня мой" паводле аповесьці Алеся Адамовіча "Нямко". А сёньня сваю новую працу купалаўцы паказалі тэатральнай грамадзкасьці.

На праглядзе прысутнічаў карэспандэнт "Свабоды", крытык Вячаслаў Ракіцкі, які падзяліўся ўражаньнямі ад спэктаклю.