Правыя перамагаюць на выбарах у Вугоршчыне

У Вугоршчыне сёньня прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. Па выніках падліку трох чвэрцяў галасоў, права-цэнтрысцкая партыя Фідэс можа атрымаць 2/3 дэпутацкіх мандатаў, што дасьць ёй патрэбную большасьць для правядзеньня плянаваных кардынальных рэформаў у краіне.

У выніку паразы кіроўнай партыі Сацыялістаў на гэтых выбарах, правыя ўпершыню прыйдуць да ўлады ў Вугоршчыне з часоў Другой сусьветнай вайны.