У Слоніме і Мастах настаўнікаў і нянечак прымушаюць галасаваць датэрмінова

Пра гэта нашаму радыё паведамілі слонімскі актывіст Алесь Масюк і Зьміцер Кухлей з Мастоў.

Алесь Масюк распавядаў, што да яго тэлефанавалі знаёмыя зь некалькіх дзіцячых садкоў і распавядалі, што кіраўніцтва запатрабавала, каб работнікі прагаласавалі датэрмінова.

Тэлефанавалі таксама і са школаў з такім ж навінамі. І ў Слоніме, і ў Мастах кіраўніцтва садкоў і школаў пагражала, што ўвечары спраўдзіць, ці былі іх падначаленыя на выбарчым участку.