Жодзінскія актывісты будуць кантраляваць выбарчыя ўчасткі ўначы

Аляксандар Ваўчанін

Кандыдат у дэпутаты па Новай выбарчай акрузе № 34 Жодзіна Аляксандр Ваўчанін і ягоная група падтрымкі кантралююць хаду датэрміновага галасаваньня, у тым ліку выбарчыя ўчасткі ўначы.

Як паведаміў Свабодзе Аляксандр Ваўчанін, каб папярэдзіць незаконныя дзеяньні і магчымыя фальсыфікацыі, асабліва пільна за выбарчымі ўчасткамі яны будуць сачыць у ноч на нядзелю — асноўнага дня галасаваньня. Паводле Аляксандра Ваўчаніна, зараз ён атрымлівае водгукі на сваю дзейнасьць ад патэнцыйных выбарцаў праз СМС:

«Гэтая новая форма кантактаваньня кандыдата ў дэпутаты з выбарцамі, але вельмі эфэктыўная: я атрымаў некалькі дзесяткаў СМС у сваю падтрымку».