Бакіеў зьбірае прэс-канфэрэнцыю ў Менску

Курманбек Бакіеў

На 23 красавіка ў Менску заплянаваная прэс-канфэрэнцыя зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева.

Яна прызначана на 11 гадзінаў у Нацыянальным прэс-цэнтры.

Гэта будзе першая прэс-канфэрэнцыя пасьля яго прыезду ў Беларусь 19 красавіка.

21 красаваіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы ў выканакаме СНД у Менску. Ён заявіў, што не прызнае сваёй адстаўкі, але не адказаў на пытаньні журналістаў.