Тацяна Белашова была разам з Андрэем Саньнікавым каля дзіцячага парку імя Горкага. Журналістка зьбіралася ўзяць інтэрвію ў палітыка. Да іх падышлі міліцыянты і прапанавалі праехаць у міліцыю Партызанскага раёну Менску.
Андрэй Саньнікаў зазначыў, што да ягонай асобы міліцыянты ня мелі ніякіх прэтэнзій і сказалі, што яго не затрымліваюць.
Міліцыянты паведамілі журналістцы, што ім трэба праверыць яе камэру, бо ў іх ёсьць падазрэньне, што яна нібыта скрадзеная.
Тацяну Белашову затрымалі ў 11:45. Пасьля таго як скончыўся трохгадзінны дазволены заканадаўствам тэрмін затрыманьня, а мабільны тэлефон Тацяны быў па-ранейшаму адключаны, калегі журналісткі пачалі за яе турбавацца.