Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу прыхільнікі Бакіева ў Джалал-Абадзе – горадзе на поўдні Кіргізстану.
"Курманбек Бакіеў хутка будзе ў Кіргізстане. Вы хутка ў гэтым пераканаецеся. Ён патэлефанаваў нам і даў дазвол паставіць новага губэрнатара Джалал-Абадзкай вобласьці Файзулу Рахманава. Бо ён прэзыдэнт і ён не складае паўнамоцтвы", - заявіў Інтэрфаксу чалец штабу падтрымкі Бакіева, адзін зь яго пляменьнікаў Замірбек Нуруеў.
Днямі прыхільнікі Бакіева правялі мітынг і захапілі абласную адміністрацыю гораду Джалал-Абад.
Яны абралі новага губэрнатара - Ф.Рахманава, які раней працаваў старшынём адной зь сельскіх управаў Багар-Курганскага раёну. Цяпер будынак абласной адміністрацыі кантралююць прыхільнікі Бакіева. Усе прызначаныя новымі ўладамі супрацоўнікі пакінулі будынак.