Артура Фінькевіча пачынаць судзіць за падтрымку Аўтуховіча

Артур Фінькевіч

У Ленінскім раённым судзе Менска мусіць пачацца суд над маладзёвым актывістам Артурам Фінькевічам. Яго будуць судзіць за удзел у пікеце каля Вярхоўнага суду 16 сакавіка ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Пазоў зьявіцца ў суд Артуру Фінькевічу ўручылі 18 красавіка, калі ён удзельнічаў ў выбарчым пікеце.

Сьведкі адзначаюць, што на пікет, падчас якога актывісты зьбіралі подпісы пад патрбаваньнем вырашыць экалягічных праблемаў Менску, ўлады прывезьлі каля 20 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

"Гэтыя людзі публічна абражалі Артура Фінькевіча", -- згадваюць удзельнікі выбарчага пікету.

За удзел ў пікеце 16 сакавіка каля Вярхоўнага суду будуць судзіць таксама Яўгена Афнагеля ды іншых дэмакратычных актывістаў актывістаў.