Маладафронтаўцаў вызвалілі з пастарунку

Актывістаў Маладога фронту Насту Палажанку, Міколу Дземідзенку, Насту Лойку, Удадзімера Яроменку, Зьмітра Яскевіча, а таксама фотакарэспандэнта Ўладзімера Грыдзіна вызвалілі з Ленінскага райаддзелу міліцыі праз тры гадзіны пасьля затрыманьня без складаньня пратаколаў.
Іх затрымалі а 16-й гадзіне, калі маладзёны спрабавалі перадаць кіраўніцтву БРСМ фільм Юрыя Хашчавацкага з фрагмэнтамі інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён хваліў уладу Адольфа Гітлера. Маладафронтаўцы ішлі да сядзібы БРСМ з плякатам «БРСМ = ВЛКСМ = Гітлерюгенд».