Фільм “Катынь” пакажуць 18 красавіка

Пра гэта паведамілі ў дырэкцыі праграмаў Першага каналу беларускага тэлебачаньня.

Сёньня ў праграму былі ўнесены адпаведныя зьмены, і паказ фільму чакаецца ў нядзелю а 15:40.

Зьмены ўнесеныя ў зьвязку з пахаваньнем прэзыдэнта Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе.

Раней паведамлялася, што гэты ж фільм пакажуць позна ўвечары 23 красавіка. У дырэкцыі праграмаў не выключаюць, што 23-га паказ фільму паўтораць.