Распачынаецца саміт БРІК

Лідэры чатырох найбуйнейшых разьвіваных эканомік сьвету распачынаюць сёньня ў сталіцы Бразылі двухдзённы саміт. Чакаецца, што кіраўнікі Бразыліі, Расеі, Індыі ды Кітаю заклічуць да большага залучэньня сваіх краін у вызначэньне сусьветных эканамічных правілаў.

Краіны БРІКу не зьвязаныя паміж сабой цеснымі гандлёвымі сувязямі, аднак сумяшчаюць свой палітычны ўплыў для лабіраваньня зьмены сусьветных правілаў гандлю на карысьць разьвіваных краін.